Бясплатныя трэніроўкі пройдуць у Мінску, Гомелі, Гродне, Брэсце, Пінску, Лунінцы і Оршы. Пускаць на заняткі фітнэсам без квіткоў і клубных карт па папярэднім запісе будуць раз на месяц. Узяць удзел можа кожны, каму цікава займацца спортам на аматарскім узроўні і правільна харчавацца.

Першая «Адкрытая трэніроўка TEOS» пройдзе 13 сакавіка ў 18:00 у мінскім клубе «Адрэналін» (Чыгуначная, 138). Усіх удзельнікаў чакае гадзінны Fitness Mix, падчас якога можна будзе паспрабаваць розныя праграмы фітнэсу і іншых напрамкаў. Для запісу трэба прайсці простую анлайн-рэгістрацыю. Паколькі колькасць месцаў абмежаваная, запрашальнікі будуць разыграныя выпадковым чынам.

Усе заняткі будуць групавымі і складзеныя такім чынам, каб карысць была як для мужчын, так і для жанчын. Акрамя трэніроўкі і майстар-класу трэнера, усе ўдзельнікі атрымаюць асабістыя рэкамендацыі па правільным харчаванні.

«Праект павінен даць дадатковы стымул весці здаровы лад жыцця. Тыя, хто ўжо займаецца фітнэсам, проста правядуць час з карысцю для свайго арганізма. А тыя, хто толькі пачынае, змогуць прыглядзецца да папулярных напрамкаў і, магчыма, працягнуць трэніроўкі сістэмна. Акрамя таго, мы пакажам, як правільна харчавацца і перакусваць з грэчаскім ёгуртам TEOS, бо без правільнага рацыёну немагчыма дасягнуць заўважных вынікаў», — патлумачыла дырэктар па сувязях з грамадскасцю ААТ «Савушкаў прадукт» Алена Бабкіна.

Гадавы ЗЛЖ-праект ладзяць кампанія «Савушкаў прадукт» і сетка фітнэс-клубаў «Адрэналін». Бясплатныя трэніроўкі будуць праходзіць раз на месяц да канца года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0