Аляксандр Лукашэнка падпісаў дырэктыву №6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны», паведаміла БелТА прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У дакуменце, тэкст якога пакуль не апублікаваны, выкладзены рашэнні, прынятыя 3 красавiка 2018 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе, пастаўленыя падчас мерапрыемства задачы, мэты далейшага развіцця аграрнай галіны і механізмы іх рэалізацыі.

Асноўныя палажэнні дырэктывы, выкананне якіх дазволіць дасягнуць пастаўленых мэтаў, тычацца забеспячэння ўстойлівага развіцця і функцыянавання аграпрамысловага комплексу, правядзення канкурэнтнай эканамічнай палітыкі для дасягнення эфектыўнага функцыянавання рынку сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання, забеспячэння ўстойлівага развіцця тэрыторыі сельскай мясцовасці, занятасці сельскага насельніцтва і павышэння ўзроўню яго жыцця, гаворыцца ў паведамленні.

Палажэнні дакумента таксама накіраваны на «ўзмацненне залежнасці ацэнкі работы кадраў ад стану вытворчай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для сельскагаспадарчай вытворчасці».

Пры выкананні устаноўленых дырэктывай заданняў да канца 2020 года аб'ёмы вытворчасці малака ў краіне павінны дасягнуць 9 млн тон у год, прадукцыі вырошчвання жывёлы і птушкі - 1,8 мільёна тон. Павінен быць забяспечаны рост прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы на 40% і ўзровень зарплаты ў галіне не ніжэй за ўзровень, які складваецца ў сярэднім у эканоміцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0