Выпадкі апісаў Следчы камітэт.

Спачатку 45-гадовая жанчына падбівала знаёмых да дачы хабару нібы службовым асобам для паспяховай здачы экзаменаў у ДАІ (у некаторых выпадках нават пры адсутнасці адпаведнага навучання). А грошы яна прысабечвала.

Апроч таго, яна пераканала знаёмага набыць у растэрміноўку на сваё імя мабільныя тэлефоны, запэўніўшы, што пасля выплаціць кошт пакупак. Але жанчына прадала мабільнікі, а грошы таксама прысабечыла.

Таксама яна паведаміла знаёмаму непраўдзівыя звесткі аб нараджэнні дзіцяці, бацькам якога ён нібыта з'яўляецца. Жанчына пераконвала яго, што дзіця пакутуе на сур'ёзныя захворванні, патрабуючы грошы на лячэнне. Аднак мужчына не паддаўся яе ўгаворам і звярнуўся ў праваахоўныя органы.

У ходзе расследавання ўстаноўлена шаснаццаць эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці. Яе дзеянні кваліфікаваныя па артыкулах «падбухторванне да дачы хабару асобай, якая раней была асуджана за дадзенае злачынства» і «махлярства, здзейсненае паўторна».

Жанчына змешчана пад варту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру