Заснавальнік Tut.by Юрый Зісер пракаментаваў Свабодзе прысуд Марыне Золатавай, аштрафаванай на 7 650 рублёў:

«Цалкам зразумела ўсім, што Марына не вінаватая. Але ўлічваючы мэты, якія ставілі перад сабой заказчыкі гэтай справы і спецыфіку нашага правасуддзя, гэта яшчэ мяккі прысуд і я лічу яго перамогай. А ўжо што будзе рабіць Марына, абскарджваць ці не, не ведаю. Я думаю, ёй і ўсім усё гэта ўжо надакучыла».

Паводле Юрыя Зісера, прысуд мяккі, бо магло быць і горш.

«Магло быць горш, калі не турма, дык магло быць пазбаўленне права займаць пасады. Мог быць такі штраф, які пракурор запрасіў.

Але ўсё роўна вялікі штраф і судовыя выдаткі юрыстаў БелТА. І яшчэ дагэтуль аплочаны нібыта ўрон, які панеслі. А ніякага ўрону там не было. Там налічылі нейкія астранамічныя сумы. Хаця Марына, адзіная з фігурантак справы БелТА, якая не карысталася гэтай стужкай».

Галоўнага рэдактара Tut.by аштрафавалі на 7650 рублёў, але не забаранілі займаць пасаду

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру