«Я разумею, што «магло быць і горш» — слабое суцяшэнне для невінаватага, але: магло быць і горш. Я вельмі баяўся, што суд патрэбны быў для паразы ў правах займаць кіруючыя пасады і змены рэдактараў ключавых незалежных СМІ напярэдадні выбараў. А так усё выглядае перамогай абсурду над самім сабой», — пракаментаваў прысуд Марыне Золатавай пісьменнік Віктар Марціновіч.





