Delfi

Прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс заявіў, што мае намер прапанаваць уладам Беларусі выкарыстаць вялікую частку інфраструктуры Беларускай АЭС, уключаючы сеткі і электрагенеруючае абсталяванне, для абсталявання электрастанцыі на газе, піша Delfi.lt

«Мы прапанавалі б Беларусі прыняць стратэгічнае рашэнне развіваць самастойную і дыверсіфікаваную энергетычную гаспадарку. Мы таксама бачым перспектывы ў галіне абноўленай энергетыкі, з-за якой краіна не ўвязана ў доўгагадовыя праекты. Вядома, гэта ўжо права Беларусі рабіць выбар: развіваць аднабаковую залежнасць ад заснаванай на адной краіне энергетычнай палітыцы ці ж прадпрымаць стратэгічныя змены ў сферы энергетыкі. Такім шляхам ідзе Літва, якая магла б быць і добрым прыкладам, і выгадным партнёрам для Беларусі», — сказаў прэм'ер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру