Дэпартамент статыстыкі паведамляе, што ў апошнім квартале мінулага года сярэдні заробак у Літве склаў 970 еўра (да выплаты падаткаў).

Самы высокі сярэдні заробак быў у Вільні — 1075 еўра, а самы нізкі — у Таўраге (гарадок ля мяжы з Калінінградскай вобласцю) — 770 еўра, адзначае Delfi.

Як паведамлялася, пры канцы мінулага года сярэдні заробак у Эстоніі складаў 1455 еўра. Сярэдні заробак у Беларусі за снежань таксама да выплаты падаткаў склаў 1115 рублёў (460 еўра), у студзені — 981,6 рубля (398 еўра).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру