Прэм'ер-міністр Сяргей Румас і прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сума Чакрабарці правялі дзелавую сустрэчу, у рамках якой абмеркавалі сённяшняе і перспектыўнае супрацоўніцтва, піша sb.by

Румас з задавальненнем заўважыў, што ўзаемадзеянне паміж нашай краінай і ЕБРР выйшла на якасна новы ўзровень:

— Ваш цяперашні візіт дае нам выдатную магчымасць ацаніць ужо дасягнутыя вынікі, а таксама паставіць амбітныя мэты на будучыню, у тым ліку ў рамках стратэгіі ЕБРР для Беларусі.

Пасля заканчэння мерапрыемства бакі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам транспарту і камунікацый і ЕБРР адносна супрацоўніцтва ў транспартным сектары. Чакаецца, што дакумент паслужыць базай для перспектыўнай працы над праектамі рэканструкцыі дарог М3, М10 і шэрагу мастоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру