Святлана Друк (пазыўны «Ветрык»), якая ваявала на баку так званай «Данецкай народнай рэспублікі» («ДНР»), пакінула гэтую тэрыторыю і перайшла на бок Украіны. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ўкраінскага тэлеканала «1+1».

Друк была камандзірам жаночага танкавага экіпажа. Свае сюжэты цалкам жаночаму экіпажу танка прысвячалі таксама тэлеканал Life і праграма «Вести недели» на тэлеканале «Расія 1».

Самаабвешчаную рэспубліку «Ветрык» пакінула некалькі месяцаў таму, пасля чаго некалькі месяцаў пераконвала сваё кіраўніцтва, што знаходзіцца ў Расіі, дзе нібыта праходзіць лячэнне ў бальніцы. Пасля таго як яе дзеці былі вывезены на тэрыторыю, якую кантралюе Украіна, жанчына распавяла пра сваю гісторыю журналістам.

Прычынай пераходу Друк на бок Украіны ў сюжэце названы нейкі «асабісты матыў». «Я маю тут, спадзяюся, сябра, які мне нашмат бліжэйшы цяпер. Так, [ён супрацоўнік спецслужбы]», — патлумачыла яна.

Друк таксама заявіла, што гатовая сведчыць аб злачынствах Расіі на Данбасе, а таксама зноў браць удзел у канфлікце, але з боку Украіны.

«Дэпутат Народнага савета ДНР» Уладзіслаў Брыг пацвердзіў РБК, што Святлана Друк пакінула «рэспубліку» і перайшла на бок Украіны. Пры гэтым ён указаў, што Друк «не на службе з 2017 года».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0