У Мазыры спроба прысвоіць чужое скончылася для 54-гадовага мужчыны крымінальнай справай. Ён прыхапіў згублены тэлефон, паведамляе УУС.

Мазырчук, прыехаўшы дадому, выйшаў з машыны, нахіліўся, каб узяць торбы. У гэты самы момант з нагруднай кішэні выпаў мабільны тэлефон. Прапажу заўважыў амаль адразу — ля пад'езда, але было ўжо позна: невядомы падняў тэлефон з зямлі і ўцёк, не звяртаючы ўвагі на крыкі. Гаспадар тэлефона паспрабаваў злавіць злодзея, але беспаспяхова.

Мазырчук звярнуўся ў міліцыю, дзе літаральна за гадзіну выйшлі на след злачынца і затрымалі. Ім аказаўся 54-гадовы беспрацоўны жыхар Мазыра.

Распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0