Беларусь хоча мець больш адкрыты і транспарэнтны дыялог з НАТА. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе БелТА.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што пазіцыя асобных краін у дачыненні да Беларусі перашкаджае не толькі заключэнню важных пагадненняў з Еўрапейскім саюзам, але і развіццю супрацоўніцтва з Паўночнаатлантычным альянсам.
Беларусь зацікаўлена ў больш актыўным узаемадзеянні з НАТА, падкрэсліў міністр.
0
0
0
0
0
0