Facebook і сэрвісы Instagram і WhatsApp, якія ёй належаць, вырашылі не захоўваць карыстальніцкія даныя ў краінах, дзе парушаюцца правы чалавека, такія як свабода слова і недатыкальнасць прыватнага жыцця, паведаміў Марк Цукерберг.
Па словах стваральніка Facebook, кампанія таксама не будзе будаваць цэнтры апрацоўкі даных у падобных дзяржавах, паколькі ў такіх выпадках урадам стане прасцей атрымаць інфармацыю пра людзей.
Цукерберг дапусціў, што яго рашэнне можа павярнуцца горшымі наступствамі для сэрвісаў — блакаваннем. Заснавальнік сацыяльнай сеткі не ўдакладніў, каго менавіта мае на ўвазе.