У Італіі набыў моц закон аб увядзенні безумоўнага базавага даходу ў памеры 500 еўра ў месяц, паведамляе ANSA.

Афіцыйна пачала працаваць сістэма падачы заявак на атрыманне «грамадзянскіх выплат». Рэгістрацыя магчымая праз інтэрнэт, праз паштовыя аддзяленні і нацыянальную сетку адміністрацыйных цэнтраў CAF.

На выплаты ад дзяржавы могуць разлічваць пяць мiльёнаў грамадзян Італіі.

Для грамадзян, якія не маюць сем'яў, выплата складзе 500 еўра ў месяц у тым выпадку, калі даходы роўныя нулю. Сям'я без даходу і з трыма непаўналетнімі дзецьмі атрымае 1050 еўра, а сям'я, якая здымае жыллё, зможа прэтэндаваць на дадатковую дапамогу ў памеры 280 еўра. Выплаты не змогуць атрымаць грамадзяне, чый штомесячны даход перавышае 780 еўра, гаспадаркі з прыбыткам вышэй за шэсць тысяч еўра ў месяц і ўласнікі нерухомасці даражэйшай за 30 тысяч еўра.

Дапамога таксама абавязвае атрымальніка прайсці курсы перакваліфікацыі і адгукацца на прапановы аб працы па ўсёй краіне. Пасля трох адмоў грамадзянін не зможа больш атрымліваць выплаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0