25-гадовы мужчына выявіў, што яго знаёмая захавала на ноўтбуку лагін і пароль профілю іх агульнага прыяцеля. Ён не змог утрымацца і зайшоў на яго старонку, дзе змяніў некаторыя даныя, паведамляе МУС.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 349 «Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі» Крымінальнага кодэкса.

Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0