Пакупніца з Магілёва паскардзілася ў міліцыю на тое, што ў адной з крам горада ў яе скралі кашалёк з 58 рублямі, паведамляе sb.by.
Яна распавяла, што адвярнулася літаральна на секунду, каб скласці пакупкі. Дарагое партманэт пры гэтым заставалася на прылаўку.
Як высветлілася, кашалёк прыхапіла 84-гадовая пенсіянерка, якая стаяла ў чарзе за пацярпелай. Яна сцвярджала, быццам пакупніца забылася партманэт і сышла. Таму, маўляў, і ўзяла яго, інакш бы гэта мог зрабіць нехта іншы. Праўда, камеры відэаназірання кажуць пра іншае: пенсіянерка забрала чужое, пакуль пакупніца складвала тавары ў пакеты.