Улады змадэлявалі асноўныя грашова-крэдытныя паказчыкі на сярэднетэрміновую перспектыву. Гэта вынікае з апублікаванай на сайце ўрада фінансавай праграмы рэспубліканскага бюджэту на 2019—2021 гады.
Інфляцыя сёлета павінна скласці не больш за 5,3%, у 2020 годзе — не больш за 5%. У 2021 годзе чакаецца рост спажывецкіх коштаў у межах 4,5%.
У канцы 2019 года курс беларускага рубля да даляра складзе 2,2681, у канцы 2020 года — 2,3262, у канцы 2021 года — 2,3861. Курс беларускага рубля да расійскага (за 100 расійскіх рублёў) да канца 2019 года чакаецца на ўзроўні 3,2172. У наступныя два гады — 3,2535 і 3,2686 адпаведна.
Цана нафты маркі Urals чакаецца на ўзроўні 60 даляраў за бараль у 2019 годзе, 55 даляраў — у 2020 годзе і 50 даляраў — у 2021 годзе.