11 сакавіка сярэднюю школу №2 у Стоўбцах наведаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Ён узнагародзіў нагрудным знакам МУС «За садзейнічанне» Уладзіслава Цвірко і Руслана Шуцько, вучняў 10 «Б» класа, якія падчас трагедыі, што здарылася 11 лютага, праявілі мужнасць і адвагу, паведамляе «Прамень».
Таксама Ігар Шуневіч адзначыў, што зараз разгледжваецца ўзмацненне мер бяспекі ў грамадскіх месцах, у асаблівасці ва установах, дзе знаходзяцца дзеці.
Нагадаем, раніцай 11 лютага вучань 10-га класа СШ №2 здзейсніў напад з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку загінулі педагог Марына Пархімовіч і старшакласнік Аляксандр Раманаў, два школьнікі былі шпіталізаваны. Пазней і міліцыя затрымалі Вадзіма М.