progomel.by

progomel.by

Аварыя адбылася ў панядзелак каля ў 20.00 на трасе М-10, непадалёк ад вёскі Прыбор, піша progomel.by

46-гадовы кіроўца ВАЗ-2110 рухаўся з боку Рэчыцы ў напрамку Гомеля. Не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Затым аўтамабіль выкінула назад на сваю паласу руху, дзе ў гэты момант ехала маршрутка Mercedes пад кіраваннем 45-гадовага вадзіцеля, якая ажыццяўляла перавозку пасажыраў па маршруце «Гомель — Рэчыца».

Кіроўцу ВАЗ заціснула ў аўтамабілі, яго дасталі выратавальнікі. Медыкі канстатавалі смерць мужчыны — траўмы аказаліся не сумяшчальныя з жыццём. 30-гадовую пасажырку легкавога аўтамабіля даставілі ў бальніцу.

У маршрутцы знаходзіліся 17 пасажыраў. Медыцынская дапамога спатрэбілася двум з іх — 30-гадовай жанчыне і 54-гадоваму мужчыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0