kremlin.ru

kremlin.ru

Дата сустрэчы беларуска-расійскай міжурадавай групы па інтэграцыі дагэтуль не вызначана, але яе працу ніхто не затрымлівае, заявіў пасол Расіі ў Мінску Міхаіл Бабіч, піша interfax.by.

«Усе ў працы, ніхто не спыняўся, ніхто нічога не затрымліваў. Трэба будзе пераасэнсаваць, актуалізаваць увесь фармат узаемаадносін за мінулыя 20 гадоў», — сказаў М.Бабіч журналістам, наведваючы Жодзіна ў аўторак.

Паводле яго слоў, змянялася заканадаўства, мяняліся палітычныя ўмовы, магчыма нейкая частка паўнамоцтваў можа сысці на еўразійскую пляцоўку.

Дыпламат нагадаў, што пасля фарміравання інтэграцыйныя рабочыя групы прыступілі да працы. Унутры кожнай групы былі выпрацаваны прапановы, пра якія паведамляецца прэзідэнтам Беларусі і Расіі.

«Пасля таго, як прэзідэнты вызначацца з канчатковай канфігурацыяй далейшай працы, з тым аб'ёмам актуалізацыі саюзных адносін, саюзнай дамовы, працоўныя групы ўжо больш дэталёва пачнуць выконваць даручэнні прэзідэнтаў», — дадаў М.Бабіч.

«Ідзе пастаянная карпатлівая праца. Базавыя прапановы ўжо сфарміраваны і паведамлены прэзідэнтам, чакаем рашэння прэзідэнтаў, пасля чаго пачнём больш дэталёвай адпрацоўцы гэтых задач», рэзюмаваў пасол.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка ў пачатку сакавіка заявіў, што не ведае, калі расійская група па інтэграцыі пачне працу.

«Праўда, я не ведаю, калі расійская група пагодзіцца працаваць, а мы гатовыя хоць заўтра пачаць працу», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

«Пакуль у гэтым кірунку працы няма, не прасоўваецца. Але гэта не катастрафічна для беларуска-расійскіх адносін, бо ў нас калідор магчымасцяў доўгі. Мы можам спакойна вырашаць нашы праблемы», — сказаў А.Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0