Паводле sb.by, гульня будзе складацца з пяці этапаў і супергульні. У кожным выпуску праграмы — 32 удзельнікі. Яны ў пачатку шоу будуць адказваць на пытанні без часу на абдумванне.

Вядучы будзе задаваць пытанні да таго часу, пакуль удзельнікаў не застанецца 16 і яны не будуць падзеленыя на дзве каманды.

У далейшым у кожнай каманды будзе трыццаць секунд на абмеркаванне пытання. У пераможцаў з'явіцца права паменшыць колькасць удзельнікаў у камандзе, якая прайграла.

Калі гульцоў застанецца восем, яны зноў будуць падзеленыя на дзве групы па чатыры чалавекі, і так — да суперфіналу. Такім чынам, недастаткова ведаў у той ці іншай сферы, каб дабрацца да супергульні, — неабходна, каб іншыя прэтэндэнты большасцю не прагаласавалі супраць цябе.

Пераможца гульні зможа забраць галоўны прыз — 2000 рублёў.

Вядучым праграмы стане радыёвядучы Аляксандр Найдзёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?