Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў у краіне 12 і 13 сакавіка выходнымі днямі ў сувязі з праблемамі энергазабеспячэння. Пра гэта ён напісаў у твітары

«Я распарадзіўся прыпыніць школьную і працоўную дзейнасць у аўторак, 12 сакавіка, і сераду, 13 сакавіка», - гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні, 11 сакавіка, Нацыянальная асамблея Венесуэлы абвясціла пра ўвяядзенне ў краіне надзвычайнага становішча ў сувязі з адключэннем электраэнергіі, у выніку якога ў краіне загінулі не менш за 21 чалавекі, а венесуэльскія прадпрымальнікі панеслі шматмільённыя страты.

7 сакавіка практычна ўсе штаты Венесуэлы засталіся без электрычнасці. Прэзідэнт баліварыянскай рэспублікі абвінаваціў ва ўсім «амерыканскі імперыялізм».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0