Трывогу забілі жыхары аднаго з дамоў па вуліцы Шчорса: невядомы дастаў са шчытоў пажарныя рукавы.

Супрацоўнікі міліцыі аператыўна знайшлі асобу зламысніка — ім аказаўся 34-гадовы жыхар Гродна. Выкрадзеныя рукавы коштам каля 600 рублёў ён рэалізаваў на адным з рынкаў, — распавялі ў прэс-службе УУС.

Мужчына ўжо быў судзімы, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Прычым раней ён таксама трапляў у поле зроку міліцыі за крадзеж пажарных рукавоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0