Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась бачыць неабходнасць у прыняцці асобнай праграмы па захаванні традыцыйных каштоўнасцяў і асноў беларускага грамадства, піша БелТА. 

Пра гэта ён заявіў сёння журналістам па выніках пасяджэння Рады бяспекі, на якім разглядаўся праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі.

«Важная тэма, якая сёння прагучала, — гэта абарона традыцыйных каштоўнасцяў і асноў. Гэтаму прысвечаны цэлы раздзел у Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі. І гэта прапануецца лічыць адным з галоўных аб'ектаў для абароны ў інфармацыйнай прасторы. Быў выказаны цэлы шэраг прапаноў менавіта па гэтым кірунку дзейнасці. Праглядаецца неабходнасць прыняцця асобнай праграмы па захаванні традыцыйных каштоўнасцяў і асноў нашага грамадства», — распавёў дзяржсакратар.

Ён падкрэсліў, што інфармацыйная прастора Беларусі адкрытае і «прастрэльваецца» з усіх кірункаў. «Таму нам трэба захоўваць і свой суверэнітэт, і культурныя каштоўнасці, гістарычную спадчыну і традыцыйныя асновы», — дадаў Станіслаў Зась.

Лукашэнка: Распаўсюднікам фэйкаў трэба адказваць іх жа зброяй. І мы гэта ўмеем 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру