Пра знікненне кіраўніка магілёўскага аддзялення медыцынскай службы дэпартамента фінансаў і тылу МУС Сяргея Максімава паведамілі тэлеграм-каналы.

«Уся медыцынская грамадскасць Магілёва гудзе з прычыны знікнення высокапастаўленага начальніка, — гаворыцца ў паведамленьні. — Каля тыдня таму кіраўнік медыцынскай службы дэпартамента фінансаў і тылу МУС РБ Максімаў Сяргей Уладзіміравіч не выйшаў на працу. У кабінеце знайшлі рапарт аб звальненні, ключы ад кабінета і пасведчанне. Мяркуецца, што Максімаў вылецеў у ЗША ці Ізраіль праз Вільню. З сайта знікла інфармацыя пра яго. Захавалася ў кэшы Гугла».

У рэгістратуры паліклінікі магілёўскага аддзялення медслужбы дэпартамента фінансаў і тылу МУС сітуацыю са знікненнем Максімава каментаваць адмовіліся, параіўшы звязацца з яго прыёмнай. Тэлефоны прыёмнай раніцай 12 сакавіка не адказвалі.

Радыё Свабода звярнулася па каментар у службу грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама. Там сітуацыю са знікненнем Максімава таксама не сталі каментаваць, аднак паведамілі, што афіцыйная інфармацыя аб гэтым з'явіцца ў найбліжэйшыя дні.

Медыцынская служба дэпартамента фінансаў і тылу — структурнае падраздзяленне МУС. У падначаленай ёй магілёўскай паліклініцы абслугоўваюць пераважна дзейных міліцыянтаў і ветэранаў ведамства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру