Улады Венесуэлы далі амерыканскім дыпламатам трое сутак, каб яны пакінулі тэрыторыю краіны. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Венесуэлы Хорхе Арэаса ў твітары.

«Дыпламатычны персанал ЗША павінен пакінуць Венесуэлу ў наступныя 72 гадзіны», — адзначыў ён.

Раней 12 сакавіка дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што на тыдні усе амерыканскія дыпламаты пакінуць Венесуэлу. Ён адзначыў, што прысутнасць амерыканскага дыпламатычнага персаналу стала «стрымліваючым фактарам для палітыкі ЗША».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0