У Брэсце разглядаецца пытанне перайменавання абласной бібліятэкі імя Горкага. Сярод гістарычных фігур, чыё імя магла б насіць установа культуры, — Мікалай Радзівіл Чорны, паведаміў журналістам старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук, піша Tut.by.

Фота: Брэсцкая газета.

Канчатковае рашэнне па пытанні пакуль не прынята. Зараз гарадскія ўлады абмяркоўваюць ініцыятыву з усімі зацікаўленымі структурамі.

Па словах мэра, назваць бібліятэку ў гонар Мікалая Радзівіла Чорнага прапанавана не выпадкова: дзяржаўны дзеяч часоў ВКЛ праславіў Брэст выданнем Бібліі, якую затым сталі называць брэсцкай. Акрамя таго, ён адкрыў у горадзе друкарню.

Брэсцкая абласная бібліятэка была адкрыта ў 1940 годзе. У якім годзе і чаму бібліятэка была названая імем Максіма Горкага, невядома.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру