У сярэдзіне сакавіка на тэлеканале ТНТ пачынаецца другі сезон тэлесерыяла «Адаптацыя».

Сюжэт серыяла апісваецца наступным чынам: ЦРУ праводзіць сакрэтную аперацыю «Разільда» для атрымання інфармацыі пра найноўшую расійскую тэхналогію здабычы газу. Для чаго гэта амерыканцам? Каб не дапусціць бурны эканамічны рост Расіі. У сувязі з гэтым агент ЦРУ пад выглядам расіяніна Алега Мяншова накіроўваецца ў расійскі Наябрск, каб уладкавацца на працу інжынерам.

Другі сезон цікавы тым, што палкоўнік ЦРУ Дойл Брансан (акцёр Пітэр Джэйкабсан вядомы роллю ў серыяле «Доктар Хаўс») кажа сваёй сакратарцы Ліндзе: «Калі Харысан даведаецца, то мы паедзем з табой працаваць у дупу свету — ва Уганду ці Беларусь». «Сэр, а дзе гэта, Беларусь?» — пытаецца ў яго Лінда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру