Спроба сплавіць кантрабанду праз мяжу з Літвой, якая праходзіць па Нёмане, завяршылася няўдачай. Літоўскія памежнікі вылавілі плыт, на якім з Беларусі плыло амаль паўтары тысячы пачкаў цыгарэт, піша «Вячэрні Гродна».

У чацвер, 7 сакавіка, на беразе Нёмана ў сяле Гердашай Друскеніцкага муніцыпалітэта памежнікі заўважылі дзіўны прадмет у прыбярэжнай траве. Высветлілася, што гэта плыт кантрабандыстаў, да якога было прывязана каля 1470 пачкаў цыгарэт. Каб плыт не кідаўся ў вочы, а цыгарэты не прамоклі, іх абматалі чорнай поліэтыленавай плёнкай. Дарэчы, на пачках былі налепленыя беларускія акцызныя маркі.

Памежнікі дасталі цыгарэты і змясцілі на часовае захоўванне ў памежны пераход у Друскінінкай. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру