Заканадаўчы орган штата Юта ў аўторак 5 сакавіка прыняў законапраект, які адмяняе пакаранне за сэкс па-за шлюбам. За яго прагаласавалі сенатары з перавагай 41 супраць 32 галасоў, паведамляе Fox News.

Пасля прыняцця законапраект накіравалі да губернатара Гэры Герберта для яго падпісання або адхілення. Пакуль што незразумела, ці падтрымлівае ён законапраект, але дакумент дакладна не спадабаўся некаторым кансерватыўным сябрам дзяржаўнай палаты.

Такі закон увялі ў 1973 годзе. Тых, каго прызналі вінаватымі, мог чакаць турэмны тэрмін да паўгода або штраф да 1 тысячы даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру