Кіраўнікі кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч правялі 1,5-гадзінную сустрэчу з паслом Расіі Міхаілам Бабічам. Сустрэча адбывалася па прапанове кіраўніцтва «Гавары праўду».

Андрэй Дзмітрыеў, Міхаіл Бабіч, Таццяна Караткевіч. Фота з facebook.com.

Андрэй Дзмітрыеў кажа, што яны сустракаюцца з пасламі розных краін, у гэтым шэрагу адбылося спатканне і з прадстаўніком Расіі. Дзмітрыеў кажа, што важным з’яўляецца той фактар, каб дыялог ішоў не толькі з прадстаўнікамі ўлады, але сваё меркаванне маглі выказваць і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

Па словах спадара Дзмітрыева, гаворка вялася пра эканамічнае супрацоўніцтва між нашымі краінамі, будучыню саюзнай дзяржавы, спробы Беларусі палепшыць адносіны з Еўрасаюзам і ЗША.

Важнай часткай размовы стала пытанне незалежнасці Беларусі. Кіраўнікі «Гавары праўду» данеслі, што ў Беларусі негатыўна ўспрымаюцца любыя нападкі на суверэнітэт краіны. Пасол Бабіч запэўніў, што гаворка не вядзецца пра паглынанне Беларусі.

Андрэй Дзмітрыеў запэўніў, што яны не шукалі падтрымкі ў расійскім пасольстве. «Наша мэта — данесці сваю пазіцыю, а таксама лепш разумець пазіцыю суразмоўцаў», — запэўніў Дзмітрыеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру