airforcemedicine.af.mil
У Італіі дзецям, якія не прайшлі абавязковую вакцынацыю, забаранілі хадзіць у школу і дзіцячы сад. Пра гэта паведамляе Local.
Паводле новага закона, які ўступіў у сілу 12 сакавіка, у выпадку, калі высветліцца, што бацькі прывялі дзіця ў школу і не могуць дакументальна пацвердзіць вакцынацыю, іх чакае штраф у 500 еўра. У Балоньі бацькі 300 дзяцей не змаглі прадаставіць сертыфікаты аб прышчэпках, таму іх дзеці не змаглі трапіць у дзіцячы сад.
Міністр аховы здароўя Джулія Глільё, член папулісцкай партыі «Рух пяці зорак», сказала, што ў бацькоў яшчэ ёсць час прышчапіць сваіх дзяцей.