На Мсціслаўшчыне з-за пад'ёму ўзроўню вады ў рацэ Сож падтапіла нізкаводны аўтамабільны мост на дарозе Парадзіна-Засожжа каля вёскі Засожжа, паведамілі БелТА ў МНС.

Інфармацыя аб здарэнні паступіла 12 сакавіка ў 15.10. «Падтоплены мост у 45 м і такі ж ўчастак дарогі ля яго. Па стане на 12 сакавіка ўзровень вады над дарожным палатном складае 30-40 см. Пацярпелых няма», — паведамілі ў МНС

Мост пры разліве ракі падтапляе штогод. Звычайна гэта працягваецца да 20 дзён. Даўжыня моста 45 м, шырыня - 5. Ён 1972 года пабудовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0