Мастацкі савет Новасібірска на пасяджэнні ў сераду зацвердзіў кампраміснае рашэнне і ўхваліў ўстаноўку помніка Іосіфу Сталіну на тэрыторыі абкама камуністычнай партыі, паведамляе РИА Новости.

Абласная арганізацыя камуністаў узяла на сябе фінансавыя абавязацельствы па добраўпарадкаванні і кругласутачным назіранні за тэрыторыяй, дзе будзе ўсталяваны помнік.

Ініцыятары былі вымушаныя пайсці на кампраміс і ўсталяваць помнік на прыватным падворку, таму што мастацкая рада адмовілася ўсталёўваць бюст у грамадскім месцы.

Мастацкая рада Новасібірска разглядала пытанне аб усталяванні ў горадзе бюста Сталіну 9 лістапада 2018 года і вырашыла, што ў любым грамадскім месцы ён выкліча адмоўную рэакцыю ў значнай часткі жыхароў горада і будзе правакаваць на акты вандалізму.

Сталіністам было прапанавана ўсталяваць бюст на тэрыторыі абкама. У выніку ініцыятыўная група пагадзілася з гэтым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0