У міліцыю звярнулася жанчына з заявай аб крадзяжы грошай, паведамляе guvd.gov.by

Міліцыя высветліла, што злачынства здзейсніў 63-гадовы муж, які толькі вызваліўся з калоніі.

Прыехаўшы дадому, ён дазнаўся, што яна атрымала ў спадчыну буйную суму грошай. Дачакаўшыся калі жонка сыдзе з дома, ён знайшоў 16 тысяч даляраў, сабраў свае рэчы і адправіўся ў бок вакзала, дзе і быў затрыманы.

Як пазней патлумачыў, ён збіраўся з'ехаць у Маскву, дзе пражывалі сваякі і патраціць грошы на прыгожае жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0