Вярхоўны суд Расіі пастанавіў перадаць справу якуцкага іераманаха айца Мялеція на новы разгляд. Як паведамляе выданне Sakhaday, суд збіраецца паўторна разгледзець 41 злачынства, якія да гэтага былі апраўданыя. Пра справу піша партал «Сібір. Рэаліі». 

Іераманах Мялецій. 

Іераманах Мялецій. 

Апраўдальны прысуд у здзяйсненні 41 злачынства айца Мялеція, у жыцці Андрэя Ткачэнкі, быў адменены падчас разгляду апеляцыі. Справа накіраваная на новы судовы разгляд у той жа суд, але ў іншым складзе.

Іераманаха Мялеція абвінавачваюць у 87 эпізодах гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару. У судзе даказалі 46 з іх, па 41 эпізодзе святар быў апраўданы. У выніку айцец Мялецій прысуджаны да 17 гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго таксама абавязалі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды і прайсці лячэнне ў псіхіятра.

Асуджаны сваю віну адмаўляе, ён абскардзіў прысуд і сцвярджае, што яго абгаварылі. Апеляцыйныя скаргі святара засталіся без задавальнення.

Іераманаха арыштавалі ў ліпені 2017 года, падазраючы спачатку ў двух выпадках гвалту. Справу на яго завялі ў сакавіку таго ж года. У тым жа месяцы архіепіскап Якуцкі і Ленскі зняў Мялеція з пасады, падзякаваўшы яму за «панесеныя працы», і адправіў яго «на новае паслушанне для акармлення паствы Рускай праваслаўнай царквы за мяжой», прызначыўшы настаяцелем Пакроўскай царквы ў Патаі (Тайланд).

Пасля вынясення прысуду ў снежні 2018 года іераманаха пазбавілі царкоўнага сану рашэннем царкоўнага суда Якуцкай і Ленскай дыяцэзій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0