Таксама ў выніку атакі, па розных звестках, пацярпелі ад 20 да 48 чалавек. Новазеландскія ўлады назвалі падзеі тэрактам. 

У выніку нападу на дзве мячэці ў новазеландскім горадзе Крайстчэрч загінулі 49 чалавек, паведаміў камісар нацыянальнай паліцыі Майк Буш, перадае газета New Zealand Herald.

Паводле прадстаўніка паліцыі пацярпелі яшчэ 20 чалавек. New Zealand Herald пры гэтым паведамляе пра 48 параненых

У мячэці на Дын-Авеню, па словах паліцэйскага, загінуў 41 чалавек, яшчэ сямёра сталі ахвярамі нападу ў мячэці Лінвуд. Яшчэ адзін пацярпелы памёр у шпіталі, указаў Буш.

У Новай Зеландыі экстрэмісты напалі на мячэці. Загінулі 49 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0