KC.GOV.BY

KC.GOV.BY

— Тадэвуш Валянцінавіч, дазвольце спачатку філасофскае пытанне. Чвэрць стагоддзя для Канстытуцыі — гэта шмат ці мала?

— Усё пазнаецца ў параўнанні. З аднаго боку, цалкам спелы ўзрост. За гэтыя гады ў краіне ўдалося правесці пераўтварэнні ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, у навуцы, адукацыі і медыцыне. Яны сталі магчымыя ў тым ліку дзякуючы надзейнаму прававому падмурку, у якім Канстытуцыя служыць галоўнай крыніцай права і валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай.

Заўважу, што паўстала яна не на пустым месцы і мае глыбокія гістарычныя карані. Фактычна многія палажэнні, замацаваныя ў ёй, бяруць свой пачатак ад Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.

Цяперашняя Канстытуцыя стала для Беларусі пятай па ліку пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. У савецкі перыяд Асноўны Закон прымаўся ў 1919, 1927, 1937 і 1978 гадах. Пасля распаду СССР дзейная на той момант Канстытуцыя БССР ужо не адказвала ў поўнай меры тым запытам грамадства і зменам, што адбываліся. За распрацоўку новага праекту ўзяўся Вярхоўны Савет Беларусі. 15 сакавіка 1994 года на яго пасяджэнні пераважнай большасцю галасоў дэпутаты прынялі першую Канстытуцыю суверэннай беларускай дзяржавы. За 25 гадоў яна сыграла значную ролю ў развіцці незалежнасці, забяспечыўшы мір і згоду ў грамадстве, стабільнасць і бяспеку ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0