Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

15 сакавіка беларускі пасол у Расіі Уладзімір Сямашка быў у Міністэрстве замежных спраў Расійскай Федэрацыі. Ён сустракаўся з намеснікам міністра замежных спраў Расіі Рыгорам Карасіным.

Як паведамляе прэс-служба расійскага замежнапалітычнага ведамства, Сямашка і Карасін «абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях расійска-беларускіх дачыненняў».

Гаворка ішла пра ўзгодненыя дзеянні краін у знешнепалітычнай дзейнасці. Абмяркоўваўся і графік беларуска-расійскіх двухбаковых кантактаў рознага ўзроўню.

МЗС: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0