13 сакавіка 2019 года ў рамках рабочага візіту дэлегацыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў Абу-Дабі (ААЭ) адбылося падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Прэзідэнцкім спартовым клубам (гэтую пасаду займае сын Аляксандра Лукашэнкі Дзямітрый) і Радай Абу-Дабі па спорце, у якім замацаваны ключавыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы, у прыватнасці з Клубам Абу-Дабі па лядовых відах спорту і Федэрацыяй лядовых відаў спорту ААЭ, паведамляе прэс-служба клуба. 

У ходзе візіту таксама адбылася сустрэча Дзмітрыя Лукашэнкі са старшынёй Рады Абу-Дабі па спорце шэйхам Нахаянам бен Заідам аль-Нахаянам, у ходзе якой абмеркаваны пытанні пашырэння двухбаковых сувязей у спартыўнай сферы і ў галіне дабрачыннасці.

Фота прэс-службы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 

Фота прэс-службы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 

Па запрашэнні наследнага прынца Абу-Дабі шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна 14 сакавіка 2019 года Дзмітрый Лукашэнка ўзяў удзел у якасці ганаровага госця ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Сусветнай спецыяльнай алімпіяды, якая праходзіць з 14 па 21 сакавіка ў ААЭ.

Сусветная спецыяльная алімпіяда — гэта спаборніцтвы для людзей з парушэннямі інтэлекту і іншых адаптацыйных здольнасцяў. Яна прызначана для атлетаў практычна любога ўзросту (з 8 і да 80 гадоў), незалежна ад іх фізічных магчымасцяў. Кожны ўдзельнік у Спецыяльнай алімпіядзе можа стаць пераможцам. Першыя міжнародныя гульні прайшлі 19 і 20 чэрвеня 1968 года ў Чыкага. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0