Расійскія тэлеграм-каналы працягваюць абсмоктваць сітуацыю вакол заявы Міністэрства замежных спраў Беларусі і расійскага пасла Міхаіла Бабіча.

Былы старшыня Савета міністраў «ЛНР» Марат Башыраў у сваім тэлеграм-канале «Палітджойсцік» закінуў у публічную прастору думку пра палітычную будучыню расійскага дыпламата.

Марат Башыраў

Марат Башыраў

«Бабіч за дзве гадзiны стаў сімвалам будучага ўз'яднання Расеі і Беларусі і, магчыма, будучым старшынёй урада новай дзяржавы», — мяркуе Марат Башыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0