Спецпрадстаўнік ЗША ў антытэрарыстычнай кааліцыі Джэймс Джэфры заявіў пра скарачэнне кантраляванай «Ісламскай дзяржавай» тэрыторыі да аднаго квадратнага кіламетра, піша Reuters.

«Мы амаль скончылі кампанію ўздоўж Еўфрата, абы выбіць апошнія тэрыторыі «халіфата». Іх колькасць складае некалькі сотняў байцоў, а падкантрольная ім плошча ахоплівае менш за 1 квадратны кіламетр», — заявіў Джэфры.

Аднак ён дадаў, што ІД яшчэ можа мець 15 000-20 000 узброеных прыхільнікаў у Сірыі і Іраку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна