Беларускім дзяржаўным СМІ забаранілі прыходзіць на прэс-канферэнцыю пасла Расіі. Пра гэта радыёстанцыі «Говорит Москва» паведаміла крыніца ў адной з рэдакцый.

Прэс-канферэнцыя Міхаіла Бабіча павінна адбыцца ў Мінску 18 сакавіка. Яна будзе прысвечана 5-годдзю анексіі Крыма.

У агенцтве «Sputnik Беларусь», якое арганізуе прэс-канферэнцыю Міхаіл Бабіча, ускосна пацвердзілі гэтую інфармацыю. Прэс-сакратар агенцтва Павел Тухто распавёў «Говорит Москва», што на гэты момант на мерапрыемства акрэдытаваліся выключна недзяржаўныя СМІ.

Акрамя таго, паводле крыніцы радыёстанцыі, беларускім дзяржаўным СМІ забаранілі пісаць пра інтэрв'ю Бабіча агенцтву РІА «Новости» ад 14 сакавіка.

Чытайце таксама:

Бабіч пра словы наконт пагрозы суверэнітэту Беларусі: Калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску

МЗС: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай

Вядома, што прэс-канферэнцыю праігнаруюць не толькі дзяржаўныя СМІ. Многія недзяржаўныя СМІ таксама не збіраюцца на яе ісці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0