15 сакавіка ЗША пашырылі антырасійскія санкцыі з-за агрэсіі Расіі супраць Украіны. Пад санкцыі трапілі чатыры расейскія чыноўнікі, якія былі датычныя да нападу на караблі ВМС Украіны ў Керчанскім праліве.

У прыватнасці, гэта намеснік кіраўніка памежнай службы ФСБ Генадзь Мядзведзеў, начальнік службы ў Балаклаве пагранічнага ўпраўлення ФСБ па Крыме Руслан Рамашкін, кіраўнік пагранічнага ўпраўлення ФСБ па Крыме і Севастопалі контр-адмірал Сяргей Станкевіч і яго намеснік Андрэй Шэін.

Акрамя таго, санкцыі ўвялі супраць намесніка кіраўніка «ЦВК ДНР» Аляксея Найдзенку і сакратара «ЦВК ДНР» Уладзіміра Высоцкага.

У спіс таксама ўнесены прадпрыемствы Акіянпрыбор, Завод Фіалент, Канструктарска-тэхналагічнае бюро Судакампазіт, кампанія Новыя праекты, будаўнічая кампанія Кансоль-строй лтд, машынабудаўнічы завод Зорка, Яраслаўскі суднабудаўнічы завод, Зеленадольскі завод імя Горкага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру