Канада ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі з-за інцыдэнту ў Керчанскім праліве. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка канадскага МЗС Хрысці Фрыланд, перадае прэс-служба дыпламатычнага ведамства краіны.

У заяве сказана, што санкцыі ўведзены ў каардынацыі з ЕС і ЗША ў адказ на агрэсіўныя дзеянні Расіі ў Чорным моры і Керчанскім праліве, а таксама ў сувязі з анексіяй Крыма.

Санкцыі тычацца 114 фізічных асоб і 15 прадпрыемстваў.

У прыватнасці, Атава ўвяла санкцыі супраць кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына, кіраўніка ВТБ Андрэя Косціна, былога кіраўніка РЖД Уладзіміра Якуніна, кіраўніка Расгвардыі Віктара Золатава і іншых.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна