Расійскі пасол у Мінску Міхаіл Бабіч заявіў, што крытыка з боку беларускага МЗС не адаб'ецца на яго працы. Пра гэта ён сказаў тэлеканалу «Россия 24».

«Гэта выпад далёка не першы, чулі мы выпады і больш вострыя, і больш рэзкія. Я ўпэўнены, што як працавалі, так і будзем працаваць», — сказаў Бабіч.

Словы беларускага боку пасол патлумачыў тым, што «эмоцыі ўзялі верх». Бабіч заўважыў, што праблем у зносінах з партнёрамі ў Мінску ў Масквы не ўзнікае.

Чытайце таксама:

Бабіч пра словы наконт пагрозы суверэнітэту Беларусі: Калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску

МЗС: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0