Агенства ТАСС паведамляе: Рассельгаснагляд з 17 сакавіка ўвёў часовыя абмежаванні на ўвоз малочнай і малаказмяшчальнай прадукцыі з беларускага філіяла Danone — «Данон Пружаны».
Такое рашэнне прынята па выніках інспекцыі прадпрыемства, якая праводзілася з 27 лютага па 2 сакавіка 2019 года.
Згодна з інфармацыяй на сайце кампаніі, на прадпрыемстве «Данон Пружаны» перапрацоўваецца да 350 т малака ў суткі. Прадпрыемства вырабляе пастарызаванае малако «Прастаквашына», «Князь Вежыч і ультрапастарызаваныя малочныя кактэйлі «Смяшарыкi», «Расцішка», «Данісіма».