У Інтэрнэце з'явілася відэа палёту метэарыта, што ўзарваўся ў снежні над Берынгавым морам ля берагоў Камчаткі, піша ria.ru

На запісе можна разгледзець дымны след ад нябеснага цела, а на набліжаных кадрах паказаны сам момант выбуху.

Інцыдэнт быў зафіксаваны амерыканскімі вайсковымі спадарожнікамі на вышыні 25,6 кіламетра над паверхняй Зямлі.

Магутнасць выбуху была ў дзесяць разоў мацнейшай, чым у атамнай бомбы, скінутай на Хірасіму ў 1945 годзе.

Па дадзеных супрацоўніка НАСА Ліндлі Джонсана, метэарыт узарваўся непадалёк ад лініі маршруту, якім карыстаюцца грамадзянскія самалёты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0