СК шукае Алену Аляксееўну Сяркову (Ракуць).
44-гадовая жанчына ў канцы студзеня пайшла з дому ў Мінску па адрасе Касманаўтаў, 13, і яе месцазнаходжанне невядома.
Прыкметы: на выгляд 40—45 гадоў, рост 160—174 см, хударлявага целаскладу, смуглы твар, вочы карыя. У дзень знікнення была апранута ў пухавік белага колеру да калена, без капюшона.
Сьледчыя мяркуюць, што жанчына наўмысна хаваецца з мэтай пазбегнуць адказнасці за ашуканства.
Два гады яна брала грошы ў доўг і больш на сувязь не выходзіла. На дадзены момант ужо пяць пацярпелых. А ўсяго яна прысабечыла больш за 200 тысяч рублёў.