Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сыходзіць у адстаўку. Паводле мясцовага заканадаўства, яго абавязкі будзе выконваць спікер парламента Касым-Жамарт Такаеў.

Чытайце: Хто такі Касым-Жамарт Такаеў, які выконвае абавязкі прэзідэнта Казахстана

Прарасійскія палітычныя тэлеграм-каналы, не разумеючы беларускай сітуацыі, пачалі выдаваць «інсайды»: маўляў, навіны з Казахстана выклікалі нездаровы ажыятаж у асяродку Міхаіла Мясніковіча. Нагадаем, Мясніковіч — спікер Савета Рэспублікі, верхняй палаты беларускага парламента.

Калі б гэтыя тэлеграм-каналы вялі людзі з Беларусі, яны б ведалі палажэнне Канстытуцыі:

Артыкул 89. У выпадку вакансіі пасады прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў на падставах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення прысягі нававыбраным прэзідэнтам пераходзяць да прэм'ер-міністра.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр у Беларусі — Сяргей Румас. Менавіта да яго пры казахстанскім сцэнары перайшлі б паўнамоцтвы кіраўніка краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0