23 марта в Гомеле при поддержке Белорусского Пен-Центра состоится фестиваль интеллектуальной книги «Прадмова» — в компании писателей, музыкантов, издателей и других героев нашего времени. Там можно будет купить свежий номер «Нашей истории» — о Костюшко, Брежневе, бабах и бабках. А также все другие номера издания.
У праграме: літаратурныя падарожжы, майстар-класы, прэзентацыі, паэтычны марафон, музыка, падарункі, прызы — хлеб і відовішчы. На імпрэзе гледачы змогуць падыскутаваць пра надзённае беларускай літаратуры і даведацца ўсю праўду пра нашыя літаратурныя прэміі.
11.00 — 11.40 — Літаратурнае падарожжа па Беларусі: дзіцячы квэст (рэгістрацыя на імпрэзу)
11.40 — 12.20 — Надзея Ясмінска з інтэрактыўнай дзіцячай праграмай па кнізе «Чаму Меша не мае хаты»
12.20 — 13.20 — Эксперыменты з прозай - сумесны выступ аўтараў Сяргея Дубаўца і Зміцера Бартосіка.
13.20 — 14.50 - Паэтычны майстар-клас Таццяны Светашовай «По ком плачет редактор» (Калі хочаш, каб твае вершы разабралі, то дасылай іх сюды)
14.50 — 15.20 — Прэзентацыя праектаў і прэмій беларускага ПЭН-цэнтру ад сяброў арганізацыі.
15.20 — 16.00 — Міхаіл Бараноўскі, лаўрэат прэміі «Дэбют» з прэзентацыяй кнігі вершаў «VOLUMEN 1»
16.00 — 16.30 — Прэзентацыя кнігі Эвы Томпсан «Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм». Размова з перакладчыцай кнігі Таццянай Нядбай 16.30-17.30 — «Я нарадзіўся тут»: чытаюць паэты Гомельшчыны (Сяргей Балахонаў, Уладзімір Ступінскі , Крысціна Бандурына, Агнявiт)
17.30 — 18.10 — Псіхагеаграфічнае падарожжа Мінск - Варшава - Горадня - Гомель - Вільня праз раман «Хвілінка» разам з аўтарам - лаўрэтам прэміі Гедройца - Ігарам Бабковым (і ягонымі ценямі). 18.10-19.30 — Паэтычны марафон: Віталь Рыжкоў, Таня Светашова, Андрэй Шкіленак, Уладзь Лянкевіч, Таццяна Нядбай. 19.30-20.30 — Джазавыя стандарты ды імправізацыя ад Уладзіслава Козырава.
Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў «Логвінаў», «Галіяфы», «Янушкевіч», выдаўца Рамана Цымберава ды іншых, а таксама атрымаць аўтографы.
Далучайцеся! Прастора «Воздух» (вул. Савецкая, 1), 11:00 да 21:00.
Больш інфармацыі на сайце фестывалю pradmova.by і ў сацсетках: FB, VK, Instagram.





